- гартоўны
- гартоўны, -ая, -ае. Крепкой закалки.
Трэба іх (горны) напаліць дачырвона, каб вораг не мог іх таптаць больш нагамі, каб, ударыўшы словам гартоўным, адказваў полымем камень. Танк. ...І хочацца грудзьмі зваліцца й плакаць доле, на вецер там пусціць, развеяць смутак свой, развеяць успамін, як блукаў той тут колісь, што прозвішчам сваім гартоўным скрозь звінеў... Коршак.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.